ВЕРШ РАБОЧАГА

Выбары ў Дурдоме
 
Галоўны ўрач праверыў вокны, краты –
Так заклапочаны, амаль ні п’е, ні есць –
Ў Дурдоме выбары, а гэта больш, чым святы,
Ў Дурдоме выбары ў палату нумар шэсць!
 
Галоўны ўрач падаць не хоча віду,
Што ён хвалюецца – свой імідж беражэ.
Дае загад – сюды завіце Ліду,
Што на ўваходзе дзверы сцеражэ!
 
Яна ўсё зробіць у самым лепшым выглядзе –
За столькі год –не мне яе вучыць!
Яна такіх адпетых дурняў вынайдзе –
Як скажа ім, так будуць і лічыць!
 
Праз пяць хвілін Гармошкіна прыбегла
Расчырванелая, нібыта з-пад самца.
І выглядае быццам бы нягегла,
Хіба што голас нібы у курца.
 
Галоўны ўрач у прамове быў кароткі:
-Ты ўсё зрабі, як робіш кожны раз,
А яўку дурняў больш за сто адсоткаў
Ты не рабі, бо ўсе смяюцца з нас…
 
І не рабі ты з гэтай дзеі драмы,
Не абсцыкайся ты з таго у сне.
І зразумей – я тут галоўны самы
І ўвесь Дурдом трымаецца на мне!
 
 
 
 
Алесь Пагонін