На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» адбыўся выбух, 6 чалавек пацярпелі. Пра гэта паведаміў Свабодзе прэс-сакратар Магілёўскага абласнога ўпраўленьня Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях.
На месцы здарэньня працуе камісія. Іншыя акалічнасьці на момант публікацыі невядомыя.