Мікалай Галко:па сто рублёў. Нашым і не снілася

Стараюся сачыць рэгулярна за некаторымі паводзінамі, маюцца на ўвазе найперш, публікацыі, выказванні, учынкі. Адна з такіх сімпатычных мне персон – былы кіраўнік расійскага горада Екацярынбурга Яўген Ройзман. Чынавенская мафія пазбавіла яго пасады, справа зараз не пра гэтыя махінацыі, хочацца сказаць пра другое.
Яўген бегае марафон і пагэтаму трэніруецца. На прабежкі ён праз Ютуб запрашае ўсіх жадаючых. У канцы – сумесны чай з пірагамі (хіба можа быць на Урале гарбата?).
Як чалавек бурлівай грамадзянскай пазіцыі, запрашаючы на марафон, кідае выклік вядомым людзям. Сягоння, напрыклад, я пачуў запыт да Аляксея Навальнага, рэжысёра васіля Сігірова і актрысе Любові Талкалінай. Сэнс?  Госць прыязджае ў Екацярынбург, бяжыць разам з Ройзманам, хаця б тры кіламетры, аддае сто рублёў – і звяртаецца з выклікам да сваіх знаёмых, кеаб зрабілі тое ж самае.
Для чаго грошы?
Для хоспіса!
У нас на будаўніцтва хоспісу збіралі грошы грамадай, друкаваныя заклікі сустракаліся мне на станцыях метро. Збіраліся, доўга і цяжка.
Я не вывучаў, колькі зараз у нас хоспісаў у сталіцы, у краіне. Упэўнены, што іх не хапае. І гэта вялікі сорам для дзяржавы: выдзяляць валютныя мільёны на клініку для чынавенства і вымушаць збіраць рублі на хоспіс.
Мы маглі ўпэўніцца, як цяжка хворым, зразумела, што ўвогуле цяжка, але і аблегчыць пакуты ў хоспісе не заўсёды ўдаецца. Прыклад  Леаніда Маракова таму сведчанне. Калі неабходнае для цяжка хворага, выбітнага чалавека зноў-такі збіралі міласэрныя людзі.
Чынавенства рупліва будуе для сябе палацы. З мільённымі (у доларах) каштарысамі. Вы чулі, каб хто-небудзь з іх заклікаў, арганізоўваў, вынімаў з кішэняў уласныя грошы на значныя і балючыя праекты?
Апроч спартовых уражанняў чэмпіянат свету па футболе падараваў нам і прыклады другога, не спартовага, але годнага кшталту. Як сціпла паводзіць сябе, у сэнсе трат  грошай з казны, кіраўніца Харватыі. Як асобныя футбалісты і цэлыя каманды аддаюць заробленыя ганарары  рэальным людзям.
Нашым такое і прысніцца не магло. Што вы?! Хутчэй у Дразды! Хутчэй на якую-небудзь вуліцу Жасмінавая (за Нацыянальнай бібліятэкай)! Пляц! Катлаван! Праеккт! Шыкоўней, яшчэ шыкоўней!
Для праявы міласэрнасці гэта папуляцыя абрала для сябе калядную пару. Усе ведамствы, цэлымі дэлегацыямі выязджаюць у школы-інтэрнаты, дзіцячыя дамы, сірочыя прыюты. Вязуць туды смачнасці, рознае прычындалле. Есць вялікі сумнеў, што гэта дзяжурнае спачуванне  праблемам і дзецям, фінансуецца чынавенствам з уласных гаманцоў. Бо такой ужо казёншчынай патыхае ад гэтак кампаніі.
Праходзіць яны і заціхае пад выкідванне на сметнікі калядных елак.
Ройзман ім не ў прыклад.