Николай ГалкоТолькі што · Інфармацыйная чэлядзь Аляксандра Лукашэнкі, якая апошнім часам імкнецца дэманстраваць ў павуціне Сеціва разняволенасць і дасведчанасць, пакуль што нічога не паведамляе, як галоўны прафсаюзны дэлегат краіны правядзе дзень 28 лютага. Праўда, кандова-бетонная СБ піша, што ён плануе выступіць на з’ездзе з ацэнкай і задачамі на перспектыву. Так яно,хутчэй за ўсё і будзе. Прапусціць збор, які нічога не вырашае, але дазваляе прыпудрыць мазгі, нібыта з трыбуны гучаць галасы народа, перад уласнымі выбарамі неабачліва. Хаця прафсаюзны з’езд — гэта руціна і сум, мух труціць не трэба, самі паздыхаюць, абсалютная прадказальнасць. Зусім другая справа — біятлонныя забегі. Нехта некага абгоніць, нехта адстраляецца па чужым мішэням, нехта некага выпхне з лыжні… Супала — неразарвацца. Учора паслухаў прадказанне аднаго паважанага чалавека, ён упэўнены, што нехта з падрыхтаваных асабіста Міхаілам Ардой гаваруноў падзякуе Аляксандру Рыгоравічу за яго тытанічныя высілкі ў інтарэсах народа і папросіць і надалей асвятляць сваёй мудрасцю жыццё на радасць усім. І зала будзе доўга пляскаць Не Паўночная Карэя, але элементы падабенства маюцца. Бедныя дэпутаты, якіх прыцягнулі к мікрафонам паслужлівыя тэле і радыёпрапагандысты, пераліваюць з пустога ў парожняе. не гледзячы на тое, што незалежная экспертыза назвала Працоўны кодэкс, злеплены з дэкрэтаў і дырэктыў, найгоршым у свеце, прафсаюзныя функцыянеры расхвальваюць яго, як вялікую перамогу Уласна кажучы, перамога і ёсць. Але каго над кім? Пана над халопам!Горкае вызначэнне, але нікуды не схавацца ад горкай праўды. |